Прадстаўнікі Пружаншчыны прынялі ўдзел у жнівеньскім форуме педагагічных работнікаў у сферы культуры

27 жніўня 2021 года ў Мінску ў стартыўна-культурным цэнтры Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў адбыўся форум педагагічных работнікаў у сферы культуры “Адукацыя ў сферы культуры. Толькі эфектыўныя рашэнні”.

На форуме былі падведзены вынікі дзейнасці ўстаноў адукацыі ў сферы культуры ў 2020 – 2021 навучальным годзе, пастаўлены задачы на новы навучальны год і перспектыву.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел – міністр культуры Анатоль Маркевіч, начальнік адзела ўстаноў адукацыі Міністэрства культуры Марына Юркевіч, старшыня галіновага прафсаюза Таццяна Філімонава, кіраўнікі ўстаноў культуры, ветэраны педагагічнай працы, маладыя спецыялісты і інш.

Пружаншчыну на жнівеньскім форуме педагагічных работнікаў у сферы культуры прадстаўлялі – галоўны спецыяліст аддзела культуры Пружанскага райвыканкама Таццяна Пура, старшыня раённага камітэта прафсаюза работікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Святлана Карповіч, дырэктар дзяржаўнай установы культуры “Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны” Вераніка Крылова.

Падрабязней тут

Добавить комментарий