10 – 13 мая 2024 года ў Мінску ў Палацы культуры чыгуначнікаў прайшоў IX Міжнародны фестываль-конкурс харэаграфічнага мастацтва “Зажги свою звезду”. Яго арганізатарамі з’яўляліся міжнародны творчы праект “Светоч”, харэаграфічны тэатр дзяцей і моладзі “Пралесачка” (Беларусь) і дабрачынны фонд падтрымкі і развіцця народнай культуры “Содружество” (Расія). Шматгадовую падтрымку конкурсу аказваюць дыпламатычныя прадстаўніцтвы, розныя арганізацыі і ўстановы Беларусі, Расіі, Казахстана і Балгарыі.
Конкурс праходзіў у 15 намінацыях і 6 узроставых групах. У ім прынялі ўдзел творчыя калектывы з розных краін.
Сярод тых, хто годна прадставіў Рэспубліку Беларусь, былі пружанскія танцоры, якіх адзначылі шэрагам узнагарод у намінацыі “Народны танец”.
Так, узорны ансамбль народнага танца “Круцёлачкі” Пружанскага гарадскога Палаца культуры атрымаў Дыплом лаўрэата І ступені ва ўзроставай групе 11 – 14 год і Дыпломы лаўрэатаў ІІ ступені ва ўзроставых групах 8 – 10 год і 11 – 16 год. Таксама калектыву была ўручана спецыяльная ўзнагрода “За адданасць праекту і доўгатэрміновае супрацоўніцтва”, а яго кіраўніку Аксане Ільюшонак – спецыяльны дыплом “За высокае педагагічнае майстэрства”.
Ва ўзроставай групе 15 – 20 год Дыплом лаўрэата І ступені быў прысуджаны народнаму ансамблю народнага танца “Спадчына” Пружанскага гарадскога Палаца культуры. Кіраўнік калектыву Валянціна Іскаліева атрымала спецыяльную ўзнагроду фестывалю “За вернасць традыцыям народнай харэаграфіі”.
Віншуем! Жадаем поспехаў у новых творчых праектах!