Яблычны Спас ва ўстановах культуры

19 жніўня 2021 года праваслаўныя вернікі адзначалі свята Праабражэння Гасподняга, якое ў народзе называюць Яблычным Спасам.

У шэрагу ўстаноў культуры Пружанскага раёна прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтага вялікага рэлігійнага свята.

Так, у Белавусаўшчынскім сельскім Доме культуры адбылося набажэнства з асвячэннем пладоў, якое правёў святар пружанскага храма свяціцеля Мікалая Цудатворцы Аляксандр Мамановіч. Музычную праграму падрыхтавала аматарскае аб’яднанне “Яшчэ не вечар” (кіраўнік – Марыя Місюля).

Рудніцкі сельскі клуб-бібліятэка наладзіў пазнавальнае мерапрыемства аб рэлігійнай даце, якое наведаў настаяцель мясцовага храма Пакрава Прасвятой Багародзіцы Анатоль Кавальскі і вакальны гурт “Раніца”. Напрыканцы свята ўсе прысутныя пачаставаліся пірагамі і спелымі яблыкамі.

Падчас дзіцячага свята ў Калазубскім сельскім клубе-бібліятэцы прайшлі разнастайныя гульні і конкурсы, удзельнікі якіх атрымалі ў падарунак асвечаныя яблыкі.

Добавить комментарий