Выдатныя вынікі

З 13 сакавіка па 30 красавіка 2024 года ў Баранавіцкім раёне на базе Гарадзішчанскай дзіцячай школы мастацтваў у дыстанцыйнай форме праходзіў VI Міжнародны фестываль-конкурс дзіцячай творчасці «Палітра зорак».

На гэтым конкурсе Новазасімавіцкую дзіцячую школу мастацтваў паспяхова прадставілі 7 вучняў.

У намінацыі «інструментальная творчасць» ва ўзроставай катэгорыі 13 – 14 год Жасмін Гумінская (настаўнік Ірына Леанідаўна Гуц, канцэртмайстар Таццяна Пятроўна Яўстраценка) была ўзнагароджана Дыпломам Лаўрэата I cтупені (сола, цымбалы);  ва ўзраставай катэгорыі 11 – 12 год Аляксандра Базыльян (настаўнік Яўстраценка Т.П.) стала Лаўрэатам II ступені (сола, фартэпіяна).

У намінацыі «вакальная творчасць (сола, эстрадны вакал)» ва ўзраставай катэгорыі 7 – 8 год Лаўрэатам III ступені стала Ганна Ляўчук, Дыпламантам I ступені – Марыя Кабрынец, Дыпламантам III ступені – Юлія Шукалюк; ва ўзраставай катэгорыі 11 – 12 год Мілана Астроўская была ўзнагароджана Дыпломам Лаўрэата III ступені, Вольга Пухнарэвіч стала Дыпламантам III ступені. Рабят да выдатнага выступлення падрыхтавала настаўнік Аксана Васільеўна Казлоўская.

Таксама вучаніца Новазасімавіцкай дзіцячай школы мастацтваў Жасмін Гумінская (настаўнік Гуц І.Л., канцэртмайстар Яўстраценка Т.П.) прыняла ўдзел у VI Міжнародным шматжанравым фестывалі-конкурсе творчасці «Millennium», які праходзіў у Брэсце з 17 па 21 красавіка. У гэтым прэстыжным праекце, які сабраў больш за 9 тысяч удзельнікаў з 12 краін, у намінацыі «сола (цымбалы)» яна была ўзнагароджана Дыпломам Лаўрэата I ступені.

Віншуем!!!

Добавить комментарий