15 жніўня 2021 года ў касцёле горада Пружаны адзначалася свята Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, якое для мясцовага храма з’яўляецца парафіяльным.
У касцёле прайшло ўрачыстае набажэнства. Акрамя святароў каталіцкіх вернікаў таксама павіншавалі вядомыя аматарскія калектывы раёна – народны вакальны гурт “Бабіна лета” Ліноўскага сельскага Дома культуры і народнае аматарскае аб’яднанне “Смаляначка” Навасёлкаўскага сельскага Дома культуры.