7 жніўня 2021 г. жыхары Шарашова ў чарговы раз адзначылі свята гарадскога пасёлка.
Сцэнарый мерапрыемства быў падрыхтаваны работнікамі мясцовага цэнтра культуры і вольнага часу сумесна з іншымі ўстановамі сельсавета і раёна.
Падчас свята было сказана шмат цёплых словаў аб малой радзіме, родных мясцінах, адзначаны шэраг жыхароў.
Праграма свята адпавядала самым разнастайным густам гледачоў. Шарашоўцы і госці населенага пункта разам з самадзейнымі артыстамі мелі магчымасць спяваць, танцаваць, удзельнічаць у спартыўных і гульнёвых праграмах. У цэнтры Шарашова таксама можна было адведаць стравы палявой кухні і пабавіць з дзецьмі час на атракцыёнах. Завяршылася свята фаер-шоу.