Праекты зон аховы для кожнай каштоўнасці

У Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб культуры вызначаны мерапрыемствы па захаванні аб’ектаў, якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Адно з патрабаванняў – распрацоўка праекта зон аховы. Гэтым дакументам вызначаецца ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту, зона аховы культурнага пласта.

Праект зон аховы распрацоўваеца за кошт сродкаў уласніка (карыстальніка) гісторыка-культурнай каштоўнасці або землекарыстальніка, на зямельным участку якога знаходзіцца нерухомая каштоўнасць.

На сенняшні дзень пастановамі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь зацвердзіла праекты зон аховы на брацкія магілы ў в.Кавалі (№ 75 ад 28 красавіка 2023 г.) і в.Блізная (№ 101 ад 11 ліпеня 2023 г.)  Ружанскага сельсавета, аг.Руднікі (№ 102 ад 11 ліпеня 2023 г.) і в.Сілічы (№ 83 ад 23 чэрвеня 2023 г.)  Мокраўскага сельсавета, в.Папялева (№ 74 ад 28 красавіка 2023 г.) Сухопальскага сельсавета, в.Бакуны (№ 100 ад 11 ліпеня 2023 г.) Велікасельскага сельсавета, г.п.Шарашова (№ 99 ад 11 ліпеня 2023 г.). Пастановай ад 11 верасня 2023 г. № 129 зацверджаны праект зон аховы  касцела Увазнясення святой Дзевы Марыі ў г.Пружаны.

Наперадзе падпісанне новых дакументаў.

Добавить комментарий