1 жніўня 2021 г. каля магілы ахвяр фашызму ў Белавежскай пушчы адбыўся матынг, прысвечаны памяці мірных жыхароў, загінуўшых у пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
Жудасная трагедыя адбылася ва ўрочышчы Перароў 31 ліпеня – 2 жніўня 1941 года. Падчас адной з першых карных аперацый нямецкіх захопнікаў на акупіраванай беларускай тэрыторыі было растраляна больш за 120 жыхароў Шарашова, Роўбіцка, Крыніцы, Борак, Белага Ляска, Гайнаўкі, Белавежы і іншых памежных беларускіх і польскіх вёсак. На сенняшні дзень вядомы імёны толькі 85 пахаваных ў пушчанскай магіле.
Аб гэтым растрэле выпадкова даведаліся ў 1952 г., калі здабывалі пясок для рамонта дарогі ў старым кар’еры. У 1963 г. па рашэнні Пружанскага райвыканкама на месцы масавага пахавання мірных жыхароў быў усталяваны просты абеліск-пірамідка з чырвонай зоркай. Сённяшні мемарыял, які атрымаў назву “Падаючыя крыжы”, быў узведзены ў 1991 г.
Штогод ў першыя дні жніўня на гэтым памятным месцы праводзяцца жалобныя мерапрыемствы.