Падведзены вынікі агульнарэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшае правядзенне прафсаюзнымі арганізацыямі грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы за 2022 год.
Па рашэнні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі званне “Лепшы грамадскі інспектар па ахове працы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі” прысуджана Марыне Мікалаеўне Барташ, загадчыку аддзелам матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і гаспадарчага абслугоўвання дзяржаўнай установы культуры “Пружанская раённая цэнтралізаваная клубная сістэма”.
Гэта ўзнагарода, а таксама дыплом І ступені ў намінацыі “Лепшы грамадскі інспектар па ахове працы” Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму былі ўручаны Марыне Мікалаеўне на сцэне Пружанскага гарадскога Палаца культуры 6 кастрычніка 2023 г. падчас раённага ўрачыстага мерапрыемства з нагоды Дня работнікаў культуры.