Праекты зон аховы – для брацкіх магіл

На падставе пункта 1 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры ў 2022 годзе Пружанскі раённы выканаўчы камітэт зрабіў заказ прыватнаму вытворчаму ўнітарнаму прадпрыемству “Творчая майстэрня “А-дом” на распрацоўку праектаў зон аховы на шэраг гісторыка-культурных каштоўнасцей раёна.

Згодна Кодэксу праекты зон аховы павінны распрацоўвацца для забеспячэння захавання нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і навакольнага асяроддзя. У пэўных межах устанаўліваюцца межы тэрыторый нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і адна або некалькі з наступных зон аховы гэтых гісторыка-культурных каштоўнасцей: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту, зона аховы культурнага пласта (слоя).

На сённяшні дзень пастановамі № 19 ад 27 студзеня 2023 г., № 38 ад 15 сакавіка 2023 г., № 73 ад 28 красавіка 2023 г. Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь зацвердзіла праекты зон аховы на брацкія магілы ў вёсках Парасляны (Пружанскі сельсавет), Паўлава (Ружанскі сельсавет), Смаляніца (Хараўскі сельсавет) і аг.Стараволя (Велікасельскі сельсавет). Наперадзе падпісанне новых дакументаў.

У этой записи один комментарий

  1. Руслан

    Интерестно, а у подрядной организации есть в составе археолог. Каким образом будет осуществляться проектная работа???

Добавить комментарий