Заззялі «Зоркі над Вежай»

1 чэрвеня ў г.Камянец прайшоў II Адкрыты рэгіянальны фестываль-конкурс харэаграфічнага мастацтва «Зоркі над Вежай», прымеркаваны да Міжанароднага дня абароны дзяцей.

У прэстыжным конкурсе паспяхова выступілі пружанскія дзіцячыя творчыя калектывы, якія былі адзначаны журы Дыпломамі лаўрэатаў ІІІ ступені ў намінацыі «эстрадны танец». Узнагароды атрымалі ансамбль «Пацешкі» (кіраўнік К.С.Давідзюк) дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы і ўзорны ансамбль эстраднага танца «Рубікон» (кіраўнік С.У.Салавей) Пружанскага гарадскога Палаца культуры.

Віншуем!

Добавить комментарий