4 мая ў Брэсце абылося ўрачыстае мерапрыемства, падчас якога былі адзначаны пераможцы абласнога агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю прафсаюзамі грамадскага кантролю па ахове працы за 2022 год.
Пераможцам у намінацыі “Лепшы грамадскі інспектар па ахове працы” была прызнана Марына Мікалаеўна Барташ, загадчык аддзелам матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і гаспадарчага абслугоўвання дзяржаўнай установы культуры “Пружанская раённая цэнтралізаваная клубная сістэма”.
Узнагароду пераможцы ўручыў старшыня Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Мікалай Шум.
Акрамя таго па выніках агульнарэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшае ажыццяўленне грамадскага кантролю за выканеннем заканадаўства па ахове працы прафсаюзнымі арганізацыямі, якія знаходзяцца на прафсаюзным абслугоўванні ў Беларускім прафесіянальным саюзе работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, было прынята рашэнне прысудзіць І месца ў намінацыі “Лепшы грамадскі інспектар па ахове працы” таксама М.М.Барташ, грамадскаму інспектару па ахове працы пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Пружанскай раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы.
Віншуем з высокімі ўзнагародамі!!!