Аматараў музыкі сустракалі Ляхавічы

4 – 6 чэрвеня 2021 года ў горадзе Ляхавічы адбыўся Брэсцкі абласны песенны форум “З любоўю да песні”, на якім сваю творчасць прадстаўляла больш за 1000 удзельнікаў – аматараў вакальна-харавога мастацтва.

На песенным свяце годна выступілі калектывы Пружанскага раена – узорны хор “Вітанак” (Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Шырмы г.Пружаны) і народны вакальны ансамбль “Землякі” (Новазасімавіцкі сельскі Дом культуры) былі ўзнагароджаны Дыпломамі II ступені.

У рамках форуму таксама адбыўся конкурс аўтарскай і бардаўскай песні “Наедине со всеми”, на якім Дыплом II-й ступені атрымаў Аляксандр Казей, III-й ступені – Юрый Ліпіч.

Віншуем нашых таленавітых аматараў песні і жадаем ім далейшых творчых поспехаў!

Добавить комментарий