Музычны феерверк

25 – 26 сакавіка ў г.Івацэвічы адбыўся IV Рэспубліканскі конкурс выканальніцкіх мастацтваў “Музычны феерверк”, сярод арганізатараў якога выступіла грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз мастацкіх дзеячаў”.

У конкурсе ўдзельнічала мноства юных музыкантаў. Сярод іх былі вучні настаўніка па класу трубы Аляксандра Якаўлевіча Малайчука дзяржаўнай установы адукацыі “Ліноўская дзіцячая школа мастацтваў”. Педагог падрыхтаваў да ўдзелу ў прэстыжным рэспубліканскім конкурсе  тры ансамблі трубачоў. Ва ўзроставай катэгорыі 14 – 14 год у намінацыі “Інструментальны жанр. Духавыя інструменты. Труба” ўсе ансамблі ліноўскіх трубачоў атрымалі дыпломы Лаўрэатаў ІІ і ІІІ ступеняў.

Віншуем! Жадаем творчага натхнення і новых перамог!

Добавить комментарий