У сакавіку 2023 г. у Мінску прайшоў IX Міжнародны фестываль-конкурс “Новыя вяршыні”.
Вучаніца 4 класа фартэпіяна дзяржаўнай установы адукацыі “Ліноўская дзіцячая школа мастацтваў” Ганна Аістава паспяхова выступіла на гэтым прэстыжным конкурсе. Ва ўзроставай катэгорыі 9 – 11 гадоў яна была адзначана Дыпломам ІІ ступені. Да выдатнага выступлення на конкурсе юную піяністку падрыхтавала настаўнік Галіна Іванаўна Малясава.
Віншуем!