Сярод пераможцаў – музыканты з Лінова

У IV Міжднародным конкурсе мастацтваў “Ключ да таленту” (г.Ліда) паспяхова выступілі вучні Ліноўскай дзіцячай школы мастацтваў.

У намінацыі “Інструментальнае выканальніцтва, фартэпіяна” вучаніца трэцяга класа Ганна Нікітчык ва ўзроставай катэгорыі 9 – 10 гадоў атрымала Дыплом ІІІ ступені, а вучаніца пятага класа Карына Кавалевіч ва ўзроставай катэгорыі 11 – 12 гадоў – Дыплом лаўрэата ІІІ ступені. Дзяўчынак да конкурсу падрыхтавала педагог А.Я.Міклашэвіч.

Віншуем і жадаем дасягнення новых вяршынь!

Добавить комментарий