17 лютага 2023 г. у г.Іванава адбылося выязное пасяджэнне калегіі ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама.
Прадстаўнікі сферы культуры з уісх рэгіёнаў вобласці пазнаёміліся з выдатнымі мясцінамі Іванаўшчыны, наведалі музей Напалеона Орды і іншыя ўстановы культуры. Гасцям быў прадстаўлены канцэрт у выкананні лепшых творчых калектываў рэгіёну.
Падчас афіцыйнай часткі мерапрыемства, на якой прысутнічала начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння са сродкамі масавай інфармацыі Міністэрства культуры В.Л.Ратабыльская, выступілі начальнік упраўлення культуры аблвыканкама С.Б.Панасюк, які прааналізаваў вынікі работы за мінулы год і пазнаёміў з задачамі на новы, і прадстаўнікі ўстаноў культуры Брэстчыны.
На калегіі былі ўручаны ўзнагароды па выніках работы за 2022 год. Аддзел культуры Пружанскага райвыканкама заняў II месца ў абласным спаборніцтве сярод структурных падраздзяленняў райвыканкамаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры. Дыплом быў уручаны начальніку аддзела культуры Пружанскага райвыканкама К.І.Панімашу. Такая высокая адзнака дзейнасці стала вынікам выдатнай працы ўсіх устаноў культуры раёна.
Віншуем з заслужанай узнагародай!