Памяць аб ахвярах Халакосту жыве ў Пружанах

27 студзеня ў Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту у г.Пружаны каля памятнага знаку загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны яўрэям адбыўся мітынг. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі працоўных калектываў, органаў улады, члены грамадскіх арганізацый, школьнікі, гараджане.

Да прысутных звярнуўся старшыня райвыканкама М.М.Грышкевіч, які адзначыў неабходнасць захавання гістарычнай праўды і ўшанавання  памяці аб ахвярах фашысцкага тэрору. Пракурор раёна А.М.Вярбіцкі падрабязна спыніўся на расследаванні фактаў генацыду беларускага народа і рабоце, праведзенай у гэтым накірунку на Пружаншчыне, у тым ліку па ўстанаўленні фашысцкіх злачынстваў у адносінах да яўрэйства.

Удзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць загінуўшых у пружанскім і ружанскім гета хвілінай маўчання, усклалі да памятнага знаку ахвярам Халакосту кветкі.

Мерапрыемства было падрыхтавана Пружанскім гарадскім Палацам культуры.

Добавить комментарий