11 лістапада 2022 г., дзякуючы ініцыятыве аддзела культуры Пружанскага райвыканкама, на гісторыка-культурнай каштоўнасці “Былы кляштар місіянераў: Троіцкі касцёл, жылы корпус” у аг.Лыскава адбыўся суботнік.
У ім прынялі ўдзел працаўнікі ўстаноў культуры – Пружанскага гарадскога Палаца культуры, музея-сядзібы “Пружанскі палацык”, раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы і раённай кінавідэасеткі, а таксама газеты “Раённыя будні” і работнікі райвыканкама на чале з намеснікам старшыні Р.В.Супрыновічам. Яны добраўпарадкавалі тэрыторыю вакол будынка старадаўняга касцёла: высеклі хмызняк, выкасілі траву і прыбралі смецце.
Трэба адзначыць, што згодна Плану на 2022 – 2025 гады па захаванню аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны Брэсцкай вобласці на бягучы год былі запланаваны работы па добраўпарадкаванні гэтага аб’екта.
Спадзяемся, што такая ініцыятыва па навядзенні парадку на гісторыка-культурных каштоўнасцях будзе падтрымана іншымі ўстановамі і арганізацямі.
Выкарыстаны фотаздымкі, размешчаныя ў групе “Раённыя будні / Навіны Пружан і раёна” ў мэсэнджэры Viber.