3 сакавіка – Сусветны дзень пісьменніка

Штогод 3 сакавіка сусветная супольнасць адзначае Дзень пісьменніка. Гэта свята бярэ пачатак з 1986 года і лічыцца прафесійным для тых, хто звязаны з літаратурнай творчасцю. Але яго таксама шануюць усе аматары прыгожага слова.

У гэты дзень у бібліятэках праводзяцца мeрапрыемствы з нагоды знакавай даты.

Напрыклад, у гэтым годзе Белавусаўшчынская сельская бібліятэка прымеркавала да Сусветнага дня пісьменніка віктарыну “Вандроўка ў родную літаратуру”. Юным кнігалюбам было прапанавана падзяліцца сваімі думкамі аб значэнні літаратуры ў сучасным жыцці, а таксама разгадаць крыжаванку і адказаць на розныя нестандартныя пытанні, якія тычыліся жыцця і творчасці класікаў беларускай літаратуры – Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий