23 + 8

Менавіта пад такой назвай 3 сакавіка Шарашоўская дзіцячая школа мастацтваў правяла свята для дарослых і дзяцей, хлопчыкаў і дзяўчынак, прымеркаванае да Дня абаронцаў Айчыны і Дня жанчын. Гэта мерапрыемства было зладжана сумесна з гарпасялковай бібліятэкай.

Падчас святочнай праграмы, на якую былі запрошаны бацькі вучняў школы і жыхары гарадскога пасёлка, можна было паўдзельнічаць у розных жартоўных (і не толькі) конкурсах, паглядзець канцэрт з лепшых музычных нумароў ў выкананні дзяцей і педагогаў. Рабяты, якія вучацца на мастацкім аддзяленні ўстановы, спецыяльна да гэтага дня прымеркавалі адкрыццё выставы сваіх творчых работ “Мая сям’я”, з якімі мог пазнаёміцца любы жадаючы.

Свята “23 + 8” стала сапраўднай падзеяй у жыцці Шарашова, прынесла радасць і пазітыўны настрой як гледачам, так і арганізатарам, артыстам.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий