21 лютага – Сусветны дзень экскурсавода

Штогод 21 лютага амаль два мільёны чалавек адзначаюць сваё прафесійнае свята – Сусветны дзень экскурсавода. Святкуюць яго з 1990 года.

Калі з’явіліся першыя экскурсаводы, дакладна невядома, але, мяркуем, што гэта звязана з развіццём міжнародных адносін. Як толькі людзі пачалі актыўна падарожнічаць, спатрэбіліся тыя, хто ведае гісторыю мясцінаў.

Яшчэ колькі дзесяткаў год таму экскурсаводам мог быць любы адукаваны чалавек, знаемы з гісторыяй. Часцей, гэта былі настаўнікі, студэнты і інш.

Але ў 70-х гг. XX ст. патрабаванні да прафесіяналізму экскурсаводаў павысіліся і спецыялістамі сталі называць выключна людзей, якія прайшлі пэўную падрыхтоўку. Ёсць яшчэ дзве абавязковых умовы – веданне асноў псіхалогіі і правільная мова.

Сёння экскурсавод – гэта прафессія, якую можна набыць у навучальных установах па спецыяльнасцях “турызм”, “экскурсазнаўства і музеезнаўства” і інш.

 У Пружанскім раёне ёсць 7 экскурсаводаў, атэставаных Нацыянальным агенцтвам па турызму. Набыць экскурсію па гораду і раёну можна ў дзяржаўных установах культуры “Музей-сядзіба Пружанскі палацык” і “Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў”.

P.S. Маленькі бонус для тых, хто прачытаў артыкул да канца, – віртуальная экскурсія па былым ваенным гарадку Слабудка тут: https://www.youtube.com/watch?v=RpcxzNzG3ZU

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий