Ружанскі палацавы комплекс роду Сапегаў – найцікавейшая гісторыка-культурная каштоўнасць Пружаншчыны. З 2008 г. на помніку архітэктуры працягваюцца рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы. Узноўленыя ўсходні і заходні флігелі, дзе размяшчаецца дзяржаўная установа культуры “Ружанскі палацавы комплекс рода Сапег”, на працягу года чакаюць гасцей.
У 2021 г. на рэстаўрацыйная работы на ўсходнім корпусе з Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы і раённага бюджэту было выдзелена 1059,872 руб.
Напрыканцы 2021 г. з бюджэтных сродкаў Пружанскага раёна была праведзена аплата праектна-каштарыснай дакументацыі аб’екта “Палацавы комплекс у г.п.Ружаны Пружанскага раёна. Кансервацыя з элементамі рэстаўрацыі фрагментаў галоўнага корпуса і аркад з вылучэннем чэргаў. 1 чарга – паўночна-ўсходняя аркада”.