Паважаныя работнікі бібліятэк Пружаншчыны!
Віншуем з прафесійным святам!
Бібліятэкі заўсёды былі сховішчамі мудрасці, асяродкамі ведаў, захавальнікамі духоўных традыцый. Сёння, калі сучасныя тэхналогіі прадстаўляюць традыцыйнай бібліятэцы сур’езную канкурэнцыю, значэнне бібліятэчнай справы захоўваецца. Бібліятэчныя ўстановы з’яўляюцца сапраўднымі культурна-асветніцкімі пляцоўкамі, якія аб’ядноўваюць людзей, нясуць святло асветы і высокай маралі.
Дзякуючы працавітасці, мэтанакіраванасці і высокаму прафесіяналізму бібліятэчных работнікаў падтрымліваецца цікавасць да друкаванага слова і павага да агульначалавечых каштоўнасцей, выхоўваецца сапраўдныя духоўнасць.
Жадаем Вам, паважаныя работнікі бібліятэк, здароўя, добрага настрою, творчага натхнення, удумлівых і ўдзячных чытачоў!
Са святам!!!
Аддзел культуры Пружанскага райвыканкама