За падарункамі – у Ружанскі палац!

Сёння ў музеі можна не толькі ўзбагаціцца духоўна і даведацца шмат цікавых фактаў айчыннай гісторыі і культуры, але і набыць прыгожыя рэчы, якія будуць нагадваць аб прыемных хвілінах знаходжання ў знакавым месцы.

Нядаўна ў сувенірнай лаўцы Ружанскага палацавага комплексу роду Сапегаў з’явіліся новыя віды прадукцыі.

Так, наведвальнікі музея могуць набыць прыгожыя аўтарскія шалікі Марыны Мары (Канавалавай), створаныя ў тэхніцы батык па шоўку і кашаміру, а таксама карціны мастачкі – “Сынкавічы” (пастэль) і “Ружанскі палац ў абрамленні касачоў” (алей).

Павялічыўся асартымент ганчарных вырабаў. У лаўцы з’явіліся піялы з роспісам, кубачкі, пасудзіны для віна, свістулькі і інш.

Сярод навінак – разнастайныя свечкі ручной работы.

Калі вы хочаце зрабіць арыгінальны падарунак сваім блізкім, сябрам, калегам, мы запрашаем Вас у сувенірную лаўку Ружанскага палацавага комплексу роду Сапегаў!

Добавить комментарий