З віншаваннямі па раёне

20 лістапада ў Беларусі адзначаўся Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. Напярэдадні свята з віншавальнымі праграмамі для працаўнікоў галіны адправіўся аўтаклуб раённай клубнай сістэмы.

Так, аматарскія калектывы аўтаклуба і салісты Белавусаўшчынскага сельскага клуба-бібліятэкі зладзілі канцэрт «Вам сёння песні прысвячаем і ўсяго найлепшага жедаем» у адкрытым акцыянерным таварыстве «Пружанскі малочны камбінат». У гонар работнікаў прадпрыемства прагучалі віншаванні, вершы і песні. Самадзейныя артысты стварылі сапраўднае свята і падаравалі добры настрой усім прысутным.

Таксама аўтаклуб разам з кіраўніцтвам Шарашоўскага сельвыканкама, ААТ “Пружанскі райаграсервіс”, старастай вёскі і вучнямі Шарашоўскай сярэдняй школы павіншавалі аграрыяў-ветэранаў, якія жывуць у вёсцы Акольнік.

Добавить комментарий