Юбілей у Дзень народнага адзінства: да 110-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка

17 верасня 2022 года, у дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства, спаўняецца 110 год з дня нараджэння беларускага класіка, аднаго з самых яркіх прадстаўнікоў айчыннай літаратуры – Максіма Танка (Яўгена Скурко). Гэты чалавек прысвяціў сваё жыццё служэнню роднаму краю, змаганню за ўз’яднанне беларускага народа.

З нагоды юбілейнай даты ў Ліноўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная вечарына “Максім Танк – нястомны працаўнік паэзіі”. На вечарыне ўспомнілі асноўныя моманты з жыцця дзеяча, спыніліся на яго творчасці. На працягу ўсяго мерапрыемства прысутныя чыталі вершы М.Танка. Былі прапанаваны відэакліпы песень на словы паэта.

Напрыканцы вечарыны дзеці пазнаёміліся з кніжнай паліцай “Вершы ў рытме сэрца”.

Добавить комментарий