Храм Мікалая Цудатворцы ў в. Вяжное адзначыў 250-годдзе

Адным са старэйшых драўляных храмаў на Пружаншчыне з’яўляецца Свята-Мікалаеўская царква (1771 г.) у вёсцы Вяжное – гісторыка-культурная каштоўнасць Рэспублікі Беларусь. Сёння помнік архітэктуры ўваходзіць у комплекс Свята-Мікольскага скіта Свята-Ражаство-Багародзіцкага жаночага манастыра ў Брэсцкай крэпасці.

10 жніўня 2021 г. у Вяжным прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы з нагоды 250-годдзя Свята-Мікалаеўскай царквы і 15-годдзя заснавання скіта, а таксама свята ў гонар Смаленскай іконы Божай Маці і асвячэнне крыжа і купала новага храма.

Падрабязней  тут 

Добавить комментарий