Восеньскія ўсмешкі

У Новазасімавіцкай дзіцячай школе мастацтваў стала добрай традыцыяй праводзіць мерапрыемствы для вучняў пачатковых класаў Параслянскай сярэдняй школы.

Нядаўна ва ўстанове дадатковай адукацыі ў сферы культуры адбылася літаратурна-музычная пастаноўка «Восеньскія ўсмешкі». Маленькія гледачы не толькі з задавальненнем паглядзелі, але і прынялі ў ёй непасрэдны ўдзел.

Так, дзеці апынуліся ў сапраўднай казцы. Дух лесу, ролю якога выканала настаўнік Юлія Макаранка, ахоўваў прыроду і восеньскі настрой, але прыляцеў моцны вецер і раскідаў грыбы, ягады і запасы на зіму, таму ў лясных жыхароў знікла ўсмешка. З дапамогай герояў-сышчыкаў – вучаніц школы Вольгі Барадзіной і Ксеніі Труцько – рабяты знайшлі добрую і шчырую ўсмешку. Як аказалася, яна хавалася сярод зашыфраваных карцінак мульгерояў.

Казачная пастаноўка ў дзіцячай школе мастацтваў суправаджалася канцэртнымі нумарамі юных музыкантаў і спевакоў.

Добавить комментарий