Віншуем пружанскіх хлебаробаў!

Штогод хлебаробы Пружаншчыны дасягаюць вялікіх намалотаў. Не стаў выключэннем і гэты год. Наш раён ужо пераадолеў стотысячны рубеж па намалоту зерня новага ўраджаю! З гэтай нагоды на шырокім хлебным полі каля вёскі Росахі філіяла “Айчына” адкрытага акцынернага таварыства “Белавежскі” сабраліся прадстаўнікі органаў улады, сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, камбайнеры, вадзіцелі і госці.

Павіншаваць раён з працоўнай перамогай прыехаў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка. Каравай ураджаю 2022 года быў уручаны старшыні Пружанскага райвыканкама Міхаілу Грышкевічу. Прывітальныя словы ад аграрыяў вобласці выказаў выканаўчы дырэктар Брэсцкага абласнога аграпрамысловага саюза Сяргей Ашмянцаў.

Але якое ж свята без канцэртных нумароў! Музычныя і  паэтычныя віншаванні для ўсіх прысутных падрыхтавалі работнікі Пружанскага гарадскога Палаца культуры і вакальны гурт “Забава” аўтаклуба. Работнікі культуры падзякавалі хлебаробам за працу, майстэрства і адданасць сялянскай справе! Пажадалі ўсім прысутным спрыяльнага надвор’я, новых працоўных перамог, упэўненасці ў сваіх сілах, дабрабыту.

Добавить комментарий