Установы культуры разам за здароўе і бяспеку

Работнікі культуры, якія працуюць у клубных установах, бібліятэках і дзіцячых школах мастацтваў, звяртаюць вялікую ўвагу на правядзенне розных мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку шкодных звычак, супрацьпраўных дзеянняў і захаванне бяспекі дзяцей і падлеткаў.

Так, Велікасельскі сельскі Дом культуры правёў у мясцовай школе інфармацыйную гадзіну «Алкагалізм, паленне, наркаманія: як спыніць гэта вар’яцтва». У мерапрыемстве прыняў удзел інспектар аддзела унутраных спраў С.А.Зюзін.

На праблему палення таксама звярнулі ўвагу ў Роўбіцкім сельскім клубе-бібліятэцы, дзе прайшла гутарка «Глыток бяды».

«Беражы сябе для жыцця» – менавіта такую назву насіла гутарка, накіраваная на прафілактыку шкодных звычак, у Слабудскім сельскім Доме культуры. На ёй таксама выступіла медыцынскі работнік, якая расказала падлеткам аб неабходнасці захоўваць сваё здароўе.

Выстава дзіцячых малюнкаў «Здорава жыць» пачала работу ў Шарашоўскім цэнтры культуры і вольнага часу.

А ў Ліноўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне клуба  «Формула здароўя». Для ребят была падрыхтавана віктарына-падарожжа па кнізе «Олимпийская страна Беларусь». Удзельнікі клуба даведаліся аб вялікіх спартыўных святах антычнасці і сучаснасці, алімпійскім руху, вядомых чэмпіёнах. Падчас мерапрыемства падлеткі паглядзелі відэаролікі аб вядомых спартсменах.

Маладыя спецыялісты Ружанскай дзіцячай школы мастацтваў правялі пазакласнае мерапрыемства «Запалкі – дзецям не цацка». Яны расказалі вучням аб супрацьпажарнай бяспецы, прадэманстравалі тэматычны мультфільм, правялі віктарыну па правілах бяспекі.

Беражыце здароўе!

Добавить комментарий