Хлебаробы Пружаншчыны працягваюць святкаваць “Дажынкі”.
Сярод іншых населеных пунктаў не стаў выключэннем і гарадскі пасёлак Шарашова, дзе традыцыйнае земляробчае свята адзначылі 21 жніўня.
На сцэне каля мясцовага Цэнтра культуры і вольнага часу ўшанавалі лепшых працаўнікоў адкрытага акцыянернага таварыства “Пружанскі райаграсервіс”.
Выдатную канцэртную праграму для ўсіх прысутных падрыхтавалі артысты Слабудскога сельскага Дома культуры.
Прыгожым дапаўненнем да ўрачастай часткі мерапрыемства стала выстава “Кветкавы настрой”, у якой прынялі ўдзел жыхары пасёлка.
Свята ў Шарашове завяршыла дыскатэка.
Падзяліцца навіной: