Урачысты канцэрт у Палацы культуры

16 верасня 2022 года ў Пружанскім гарадскім Палацы культуры адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны Дню народнага адзінства.

Віншаванні з нагоды дзяржаўнага свята прагучалі ад старшыні Пружанскага райвыканкама Міхаіла Міхайлавіча Грышкевіча.

Падчас урачыстай праграмы былі адзначаны лепшыя работнікі розных галін і сфер дзейнасці, якія сваёй працай спрыяюць росквіту роднага раёна.

Работнікі культуры зрабілі для прысутных своеасаблівы экскурс у мінулае Пружаншчыны, а таксама парадавалі выдатнымі канцэртнымі нумарамі.

У святочнай праграме прынялі ўдзел: узорны ансамбль эстраднага танца «Рубікон», народны хор ветэранаў вайны і працы «Чырвоны гваздзік», узорны ансамбль танца «Круцёлачкі», народны камерны хор, узорны хор «Вітанак», народны ансамбль «Землякі», народная арт-група «Родники» і іншыя выканаўцы і творчыя калектывы Пружаншчыны.

Добавить комментарий