У Ляхавічах прайшло свята фальклорнага мастацтва «З крыніц спрадвечных»

28 жніўня 2021 года ў горадзе Ляхавічы прайшло ХХ раённае свята фальклорнага мастацтва «З крыніц спрадвечных».

У конкурснай праграме прынялі ўдзел творчыя калектывы і майстры народнай творчасці з Пружанскага раёна.

Так, у намінацыі «Фальклорная песня» мясцовыя абрадавыя песні прадставілі народнае аматарскае аб’яднанне «Смаляначка» з Навасёлкаўскага сельскага Дома культуры (узнагароджана Дыпломам І-й ступені) і народны фальклорны гурт «Бабіна лета» з Ліноўскага сельскага Дома культуры.

Прыпевачніцы Соф’я Яроцкая (Навасёлкаўскі СДК), якая была адзначана Дыпломам ІІ-й ступені, і Вялянціна Бартынёва (Ліноўскі СДК) выступілі ў намінацыі «Найгрыш з прыпеўкамі».

 У конкурсе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на суд гледачоў і журы свае работы прэзентавалі майстры-ганчары Віталь Раманоўскі і Генадзь Міранюк (адзначаны Дыпломамі І-й ступені) і кіраўнік узорнай студыі «Шклінка-маляванка» Вера Волчык з Пружанскага гарадскога Палаца культуры.

Поделиться новостью:

Добавить комментарий