У аб’ектыве зноў Пружаншчына

Чарговы сюжэт на тэлебачанні прысвечаны Пружанскаму раёну. Гледачам тэлеканала СТБ (праект “Зямля памяці”) паказалі найбольш прывабныя з пункту гледжання турызму абъекты – Ружанскі палацавы комплекс роду Сапегаў, Музей-сядзібу “Пружанскі палацык” і заасад “Залаты фазан” (в.Малочкі).

Старадаўні палац у г.п.Ружаны, які “бачыў” каралёў і перажыў не адну вайну, па сённяшні дзень уражвае сваёй веліччу. Кожны можа завітаць у адноўленыя флігелі, дзе працуе дзяржаўная установа культуры “Ружанскі палацавы комплекс роду Сапегаў”.

Шляхецкая сядзіба ў г.Пружаны таксама нікога не пакіне абыякавым. Незвычайная для Беларусі архітэктура італьянскай сельскай вілы заўсёды прыцягвае позіркі. Музей, размешчаны ў сядзібе, насычаны экспанатамі ХІХ ст. і гасцінна запрашае турыстаў.

Недалека ад Ружан у в.Малочкі дарослых і дзяцей чакае заасад “Залаты фазан”, у якім сабрана мноства жывёл – алені, вавёркі, пясцы, лісы, трусы, дэкаратыўныя куры, галубы, фазаны, паўліны, яноты і інш.

Добавить комментарий