Сёння адзначаецца Міжнародны дзень кіно!

28 снежня ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень кіно. Гэты дзень абраны нездарма. Менавіта 28 снежня 1895 года ў Парыжы ў “Гранд-кафэ” на бульвары Капуцынаў прайшоў першы сеанс сінематографа французаў Луі і Агюста Люм’ераў: кароткаметражная стужка “Прыбыццё цягніка на вакзал Ла Сьёта”. Гэта быў першы фільм у гісторыі кінематографа, які быў паказаны публіцы за грошы.

Сёння кіно – адно з самых папулярных відаў мастацтва. Кінематограф стаў настолькі развіты, што прываблівае практычна ўсіх. Кіно дорыць задавальненне і добры настрой, прымушае суперажываць і разважаць, дае веды і карысную інфармацыю.

Менавіта ў гэтым накірунку працуе адзіная ў раёне ўстанова – камунальнае унітарнае кінавідовішчнае прадпрыемства “Пружанская раённая кінавідэасетка”, у склад якога ўваходзяць кінатэатр “Спадарожнік” і перасоўны відэапраекцыйны комплекс, які абслугоўвае сельскія ўстановы адукацыі і культуры. У пружанскай кінавідэасетцы працуюць 10 чалавек. У год дэманструецца каля 1000 сеансаў.

Упершыню кінатэатр “Спадарожнік” адчыніў свае дзверы ў 1965 годзе. У 2010 годзе быў праведзены капітальны рамонт будынка, у 2018 – усталявана сучаснае кінапраекцыйнае і гукавытворчае абсталяванне.

Сёння ў кінатэатры працуюць два кіназалы. Вялікая зала разлічана на 254 месцы. У ёй можна глядзець кінапрэм’еры ў фарматах 3D і 2D. Новае лічбавае абсталяванне і моцны шматканальны гук дазваляюць цалкам акунацца ў атмасферу таго, што адбываецца на вялікім экране.

Малая зала абсталявана 9 мяккімі крэсламі, вялікім экранам і добрым гукам.

Пералік дадатковых паслуг у кінатэатры пашыраецца. Так, гледачы могуць забраніраваць зручную дату і час для прагляду кінафільма ў малой зале, самастойна выбраць стужку з правам публічнага паказу.

З 3 студзеня 2022 года (!) ў малой зале кінатэатра можна будзе арганізаваць відэавіншаванне, відэапрапанову, відэасвята, а таксама з’явіцца паслуга “Асабістая кіназала” – прагляд любімага фільма на вялікім экране ў кампаніі сваіх блізкіх і сяброў.

Інфармацыю аб кінанавінках, сеансах і паслугах можна знайсці на сайце: https://spadarozhnik.by і ў групах кінатэатра ў сацыяльных сетках ВКонтакте, Instagram і Telegram.

Са святам, паважаныя работнікі кіно, а таксама ўсе аматары кінематоргафа!

Добавить комментарий