Сямейнае свята ў Ліноўскай бібліятэцы

15 мая адзначалася адно з самых добрых, светлых і цёплых свят – Міжнародны дзень сям’і.

З гэтай нагоды Ліноўская сельская бібліятэка правяла тэматычную вечарыну “Сямейнае свята запрашае”.

Вечарына, якая праўшла ў бібліятэцы, стала сапраўдным падарункам для ўсіх, хто прыйшоў у гэты дзень на мерапрыемства. На свяце бібліятэкары адзначылі актыўных кнігалюбаў, расказалі аб самых чытаючых сем’ях. Прысутныя паўдзельнічалі ў віктарынах і пазнаёміліся з кніжнымі навінкамі.

Незабыўныя ўражанні ў гледачоў і ўдзельнікаў аставіў канцэрт, які стаў завяршальным акордам свята. У ім прынялі ўдзел калектывы Ліноўскага сельскага Дома культуры – народны фальклорны гурт “Бабіна лета” і вакальная група “Сузор’е”, а таксама госці з Бярозаўскага раёна – народны ансамбль народнай песні “Вяскоўцы” Малечскага сельскага Дома культуры.

Добавить комментарий