Свята адзінства і згоды

Вялікая колькасць самых разнастайных мерапрыемстваў была праведзена да Дня народнага адзінства клубнымі ўстановамі Пружаншчыны.

Напрыклад, Роўбіцкі сельскі клуб-бібліятэка напярэдадні дзяржаўнага свята добраўпарадкаваў тэрыторыю каля брацкай магілы воінаў, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. А 17 верасня работнікі ўстановы і самадзейныя артысты запрасілі мясцовых жыхароў на святочны канцэрт “Мы – адзінае цэлае!”.

Велікасельскі сельскі Дом культуры правёў для школьнікаў забаўляльна-пазнавальную праграму “Жыву ў Беларусі”. Дзеці здзейснілі завочнае падарожжа па ўсіх абласцях рэспублікі, адказалі на пытанні віктарыны.

Тэматычная вечарына “За кубкам чаю аб нашым краі” адбылася ў Калядзіцкім сельскім Доме культуры. На мерапрыемстве прагучалі вершы і песні аб Беларусі.

Кляпацкі сельскі Дом культуры прымеркаваў да свята гутарку “У адзінстве народа – вялікая сіла”. Падчас мерапрыемства адбыўся квэст, на якім рабяты з дапамогай QR-кодаў выконвалі заданні і адказвалі на пытанні аб дзяржаўнай сімволіцы, славутых мясцінах Беларусі, а таксама аб мінулым Клепачоў і ваколіц.

Шмат цікавага і павучальнага даведаліся ўдзельнікі вуснага часопіса “Мір і адзінства – сіла народа” ў Шаняўскім сельскім клубе-бібліятэцы. Юнакі і дзяўчаты чыталі вершы і спявалі песні аб Радзіме, удзельнічалі ў пазнавальных конкурсах, разважалі аб знакавай даце беларускай гісторыі.

Новазасімавіцкі сельскі Дом культуры прымеркаваў да Дня народнага адзінства вечар адпачынку, падчас якога прагучалі канцэртныя нумары, прайшла займальная гульня “Па сцяжынках Беларусі”.

Вялікая святочная праграма адбылася на пляцоўцы каля Ружанскага цэнтра культуры і вольнага часу. У пасёлку прайшлі спартыўныя спаборніцтвы сярод школьнікаў, шахматна-шашачны турнір, паказальныя выступленні клуба “Дракон” (кіраўнік А.Мельнікаў) і канцэрт. Таксама дзейнічалі выстава плакатаў і тэматычная фотазона, якія падрыхтаваў Ружанскі шматпрофільны цэнтр па рабоце з дзецьмі і моладдзю.

Добавить комментарий