Светлае Нараджэнне Хрыстова

Установы культуры правялі шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да свята Нараджэння Хрыстова.

У Пружанскім гарадскім Палацы культуры адбылася музычная вечарына “Свет рождественской звезды”. У ёй прынялі ўдзел народны хор ветэранаў вайны і працы “Чырвоны гваздзік” (кір. Юлія Пропер) і клуб “Нам гады не бяда”. Падчас канцэрту гучалі папулярныя песні, рамансы, вершы і гумарэскі. Асаблівую частку праграмы склаў калядны рэпертуар.

Музычную вечарыну “Светлый праздник Рождества Христова” зладзілі Ліноўскі сельскі Дом культуры і сельская бібліятэка сумесна з настаяцелем храма Уздзвіжання Крыжа Гасподняга ў в.Аранчыцы Аляксандрам Мялешкам. Падчас мерапрыемства народны фальклорны гурт “Бабіна лета” прадставіў абрад “Каляды”. У праграме таксама прагучалі рэлігійныя спевы, шмат віншаванняў і цёплых слоў.

Работнікі Рудніцкага сельскага клуба-бібліятэкі падрыхтавалі да свята Ражаства канцэрт духоўных песень, які прайшоў у храме іконы Прасвятой Багародзіцы “Спарыцельніца хлябоў” у аг.Харава.

Добавить комментарий