Сустрэча з матулінай песняй

Кастрычнік распачаўся прыемнымі мерапрыемствамі для людзей пажылога ўзросту. Менавіта ў першы дзень гэтага восеньскага месяца адзначаецца Міжнародны дзень пажылых людзей.

Да гэтай даты народнае аматарскае аб’яднанне “Смаляначка” Навасёлкаўскага сельскага Дома культуры запрасіла ўсіх жадаючых на вячоркі “Матуліна песня”. На іх сабраліся мясцовыя жыхары, каб разам з самадзейнымі артыстамі ўспомніць народныя песні і танцы, прыемна пагутарыць за кубачкам цёплага чаю.

Работнікі культуры не абмінулі сваёй ўвагай і тых, хто не змог паўдзельнічаць у вячорках. Для гэтай катэгорыі сталых грамадзян было зладжана віншаванне на даму. Са словамі віншаванняў, вясёлымі песнямі і падарункамі да людзей трэцяга ўзросту, якія жывуць у вёсцы Смаляніца і аграгарадку Кабылаўка, завіталі работнікі Навасёлкаўскага сельскага Дома культуры.

Добавить комментарий