Сто дарог – адна твая

18 лістапада на харэаграфічным аддзяленні дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны адбылася сустрэча з педагогамі і навучэнцамі ўстановы адукацыі «Пінскі дзяржаўны каледж мастацтваў».

Прадстаўнікі гэтай установы правялі для юных танцораў прафарыентацыйнае мерапрыемства «Сто дарог – адна твая».

Навучэнцы каледжа паказалі майстар-клас па гісторыка-бытавым танцы для вучняў 5 – 7 класаў харэаграфічнага аддзялення дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы (у тым ліку з філіяла ў аг.Клепачы) і Ліноўскай дзіцячай школы мастацтваў. Таксама была прадстаўлена відэапрэзентацыя спецыяльнасцяў каледжа. Усе жадаючыя атрымалі прафесійныя кансультацыі ад выкладчыкаў з Пінска: Н.Бархерыт, М.Сегена, А.Сеген, Г.Жалезнай.

Завяршальным акордам сустрэчы стаў канцэрт заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь «Пінская шляхта» (кіраўнік Н.Бархерыт) на сцэне Пружанскага гарадскога Палаца культуры.

Добавить комментарий