Радасць дзецям і дарослым

Лета – час працы і адпачынку. Установы культуры ў гэты перыяд засяроджваюць сваю ўвагу на арганізацыі цікавага і карыснага вольнага часу, падтрымцы людзей працы.

Так, у мінулую суботу на галоўнай сцэне г.Пружаны калектывы аматарскай творчасці Кляпацкага, Мураўскага і Роўбіцкага сельскіх Дамоў культуры прадставілі гледачам “Вялікі летні канцэрт”.

Вакальная група “Добры настрой” Слабудскога сельскага Дома культуры выступіла з канцэртнай праграмай у вёсцы Сланімцы. Таксама ўстанова арганізавала для наведвальнікаў выставу “Гэта могуць нашы дзеці”, на якой прадставіла работы ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Дар”.

Некалькі мерапрыемстваў адбылося ў Калазубскім сельскім клубе-бібліятэцы. Мясцовыя рабяты паўдзельнічалі ў забаўляльна-пазнавальнай праграме “Экалагічны абардаж”. Таксама для хлопчыкаў і дзяўчынак было праведзена мерапрыемства “Гуляем з Весялінкай і Смяшынкай”. Для наведвальнікаў клуба-бібліятэкі былі адкрыты выставы “І сёння з намі Колас і Купала”, “Бяспека дзіцяці”, “Берагчы прыроды дар бясцэнны”,.

Дзеці, якія прыйшлі ў Белавусаўшчынскую сельскую бібліятэку, трапілі на ўрок прыродазнаўства “Хачу ўсё ведаць. Кіты і дзяльфіны”. Яны даведаліся шмат новага аб гэтых марскіх істотах, пазнаёміліся з відэаролікамі і літаратурай па тэме.

Добавить комментарий