Працуем для дзяцей і дарослых

Нядаўна вучні групы падоўжанага дня мясцовай школы завіталі ў Навасёлкаўскі сельскі Дом культуры на літаратурную гадзіну “Добрыя словы на роднай мове”. Рабяты паспрабавалі сябе ў ролі перакладчыкаў, складвалі прыказкі і прымаўкі, гулялі ў рыфмы, адгадвалі загадкі і  вымаўлялі скарагаворкі. Напрыканцы сустрэчы школьнікі развучылі беларускую народную песню “Саўка ды Грышка”.

А Шарашоўскі цэнтр культуры і вольнага часу запрасіў рабят разам з дарослымі на Дзень імянінніка – мерапрыемства, якое карыстаецца асаблівай папулярнасцю ва ўстанове. На гэты раз работнікі культуры прапанавалі ўсім апынуцца разам з Алісай у Краіне цудаў.

Працягваліся віншаванні аграрыяў з прафесійным святам. Велікасельскі сельскі Дом культуры і ўдзельнікі аматарскай творчасці правялі канцэрт “Работа цяжкая, а хлеб салодкі”. Працаўнікоў мясцовай гаспадаркі павіншаваў са святам Белавусаўшчынскі сельскі клуб-бібліятэка.

Добавить комментарий