Паважаныя работнiкі і ветэраны культурнай нівы Пружаншчыны!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў культуры.

Супрацоўнікі музеяў, бібліятэк, школ мастацтваў, спецыялісты Дамоў культуры і клубаў, кінатэатра, калектывы аматарскай творчасці – Вы дапамагаеце зберагаць духоўныя каштоўнасці, створаныя чалавецтвам на працягу ўсёй гісторыі.

Кожны дзень Вы прыносіце людзям часцінкі дабрыні і святла, вучыце разумець і цаніць прыгожае. Ваш пастаянны творчы пошук накіраваны на захаванне гісторыка-культурнай спадчыны Пружаншчыны, памнажэнне і выхаванне лепшых культурных традыцый.

Жадаю Вам шчасця, здароўя, дабрабыту, новых творчых і прафесійных поспехаў!

Ваш Канстанцін Іванавіч Панімаш

У этой записи один комментарий

  1. Оксана Вячеславовна

    Спасибо, Константин Иванович! Ценим и искренне уважаем вас! С праздником, с Днём работников культуры!!!

Добавить комментарий