Падведезены вынікі конкурса малюнка “Аляксандр Неўскі ў памяці народнай”

14 ліпеня 2021 г. у Пружанскай раеннай бібліятэцы імя М.Засіма падвялі вынікі конкурса малюнка “Аляксандр Неўскі ў памяці народнай”. Арганізатарамі конкурса выступалі Расійскі цэнтр навукі і культуры ў Брэсце, Пружанская раенная бібліятэка і Пружанскае благачынне. Конкурс быў прысвечаны 800-годдзю з дня нараджэння святога благавернага князя Аляксандра Неўскага.

На ацэнку журы маладыя мастакі прадставілі 25 работ. Па выніках конкурса ўсе ўдзельнікі былі адзначаны сертыфікатамі і падарункамі ад Расійскага цэнтра навукі і культуры ў Брэсце.

Гран-пры конкурса было прысуджана рабоце Юрыя Мамановіча (г. Мінск). Першае месца атрымаў малюнак Анастасіі Шчарбовіч (аг. Лінова), другое – Марыі Выйцяхоўскай (г.п. Шарашова), трэцяе – Івана Гацуры (г. Пружаны). Прыз глядацкіх сімпатый дастаўся Сняжане Астапчык (г. Пружаны).

Усе работы пасля завяршэння выставы ў цэнтральнай раеннай бібліятэцы будуць перададзены ў музейны пакой храма святога благавернага князя Аляксандра Неўскага г. Пружаны.

Падчас мерапрыемства супрацоўнікі бібліятэкі разам са святаром Дыянісіем Паповым пазнаемілі прысутных з жыццем і дзейнасцю Аляксандра Неўскага.

На мерапрыемстве прысутнічалі намеснік старшыні райвыканкама Р.В.Супрыновіч, благачынны цэркваў Пружанскага раёна М.М.Носка і кіраўнік Расійскага цэнтра навукі і культуры ў Брэсце Ю.Я.Сяменчанка.

Поделиться новостью:

Добавить комментарий