Не толькі адпачывалі, але і вучыліся

Падчас выхадных дзён ва ўстановах культуры праходзіць шмат цікавых і карысных мерапрыемстваў для дзяцей.

Сярод іх – квэст-гульня «Вывучай і выконвай!», якую правялі работнікі ўстаноў культуры аграгарадка Белавусаўшчына – сельскага Дома культуры і бібліятэкі. Дарослыя пазнаёмілі дзецей з правіламі паводзін пры пажары і іншых надзвычайных сітуацыях. Дзеці замацоўвалі веды па бяспецы, працавалі ў групах, разважалі, супастаўлялі і рабілі высновы. У канцы квэст-гульні яе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны значкамі за адвагу і салодкімі пачастункамі.

У Кляпацкім сельскім Доме культуры для дзіцячай аўдыторыі была арганізана гульня “Много конкурсов, затей, приходи играть скорей!”. Рабяты весела і цікава правялі свой вольны час – гулялі, удзельнічалі ў конкурсах, разгадвалі загадкі, складалі пазлы і інш.

Добавить комментарий