Народны ансамбль «Пружанскі палацык»
дзяржаўнай установы адукацыі
«Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны»

Кіраўнік — Трафімовіч Жанна Васільеўна
Год стварэння — 1989
Год прысваення звання – 1998

Ансамбль народных інструментаў быў створаны ў 1989 г. з ліку выкладчыкаў струнна-народнага і народнага аддзяленняў школы мастацтваў з мэтай папулярызацыі ансамблевай музычнай творчасці на народных інструментах.

Першыя  выступленні ансамбля адбыліся ў школах горада, перад вучнямі Пружанскога дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа, бацькамі і вучнямі школы мастацтваў. З часам  папулярнасць ансамбля расла, пашыраўся рэпертуар, адточвалася выканаўчае майстэрства.

У 1998 г. ансамблю было прысвоена ганаровае званне «Народны», у 2015 г. у калектыва з’явілася назва – «Пружанскі палацык».

Салістам ансамбля з’яўляецца Аліна Бармута.

Штогод ансамбль выступае з новымі творамі і мастацкімі ідэямі. Рэпертуар калектыва шырокі – арыгінальная музыка для струнна-шчыпковых інструментаў, творы замежных і беларускіх кампазітараў, народныя апрацоўкі, эстрадныя мініацюры, творы для саліставакаліста.

Народны ансамбль «Пружанскі палацык» вядзе работу па папулярызацыі музыкі сярод насельніцтва горада і раёна. Прымае ўдзел у раённых і абласных мерапрыемствах. Калектыў рэгулярна пацвярджае свае майстэрства на конкурсах і фестывалях рознага ўзроўня. У скарбонцы ансамбля больш за 40 дыпломаў, грамат і падзяк.

У апошнія гады народны ансамбль «Пружанскі палацык» быў адзначаны:

— дыпломамі I-й (2018 г.) і III-й ступені (2019 г.) адкрытага свята-конкурса інструментальнай музыкі «Музычны калейдаскоп» (г.Пружаны);
— дыпломам лаўрэата II-й ступенi Мiжнароднага конкурса «Музыкi свет» (г.Мiнск, 2018 г.);
— дыпломам III-й ступенi абласнога свята-конкурса «Грай, гармонiк! Звiнi, прыпеўка!» (Пiнскi раён);
— дыпломам I-й ступенi II-га Міжнароднага фестываля «#СЯБРЫ-2019» (г.Мiнск);
— дыпломам I-й ступенi Мiжнароднага дыстанцыйнага iнтэрнэт-конкурса «Your style» (г.Мiнск, 2019 г.);
— дыпломам лаўрэата I-й ступенi III-га Мiжнароднага музычнага конкурса таленавiтых дзяцей i моладзi «Маe пакаленне» (г.Мiнск, 2020 г.);
— дыпломам лаўрэата I-й ступенi V-га Міжнароднага фестываля мастацтваў «BYFEST» (г.Мiнск);
— дыпломам лаўрэата II-й ступенi IV-га Мiжнароднага тэлепраекта «Кубак дружбы» (г.Мiнск);
— дыплом лаўрэата II-й ступенi Мiжнароднага фестываля мастацтваў «Musical star of Slovenia» (г.Жалец, Славенія);
— дыпломам лаўрэата ІІ ступені V Міжнароднага дыстанцыйнага  фестывалю-конкурсу  “Музычная   скарбніца” (г.Бабруйск, 2022 г.).
— дыпломам  лаўрэата  I-й  ступені  I Міжнароднага конкурсу музычнага мастацтва «Зимние грёзы» (г.Гродна, 2022 г.);
— дыпломам  лаўрэата  II-й  ступені  V  Міжнароднага  шматжанравага фестывалю-конкурсу творчасці «Millennium» (г.Брэст, 2023 г.);
— дыпломам   лаўрэата  II-й  ступені I Рэспубліканскага шматжанравага конкурсу мастацтва «Васільковы небасхіл» (г.Мінск, 2023 г.)
— дыпломам I ступені Абласнога свята-конкурсу гарманістаў івыканаўцаў прыпевак «Грай, гармонік! Звіні, прыпеўка» (в.Парэчча, Пінскі р-н, 2023 г.).

За гады існавання калектыў неаднаразова прадстаўляў сваю творчасць у Рэспубліцы Польшча.

У 2019 – 2021 гг. калектыў даў больш за 15 самастойных канцэртаў i 13 канцэртных выступленняў. У чэрвені 2018 г. ансамбль правёў юбiлейны канцэрт «20 годоў са званнем народны» з удзелам былога салicта ансамбля В.Лаўрэнаваў, з якiм калектыў супрацоўнічаў 15 гадоў.

У 2018 г. за шматгадовую добрасумленную працу, захаванне лепшых традыцый iнструментальнай творчасцi, прапаганду музычнага мастацтва, актыўную канцэртную дзейнасць i ў сувязi з 20-годзем з дня прысваення звання «Народны» ансамбль быў узнагароджаны Граматай Пружанскага раеннага выканаўчага камiтэта.