Народная вакальная група «2+2»
Пружанскага гарадскога Палаца культуры

Кіраўнік – Котаў Аляксандр Юр’евіч
Год стварэння – 2011
Год прысваення звання – 2015

Вакальная група «2+2» – гэта дзве пары аматараў-выканаўцаў, якія дасканала валодаюць эстрадным вакальным жанрам. Выступленні калектыва праходзяць у суправаджэнні фанаграмы мінус адзін.

Рэпертуар групы і тэматыка яе песень разнастайная – сучасныя эстрадныя творы, папулярныя шлягеры, беларускія народныя песні і песні савецкага часу ў сучаснай апрацоўцы, шансон.

Вакальная група «2+2» прымае ўдзел у шоу-праграмах, святочных канцэртах, мерапрыемствах Палаца культуры, адкрывае ўрачыстыя цырымоніі, выступае на прадпрыемствах горада,  сцэнічных пляцоўках у вёсках і аграгарадках.

Калектыў годна прадстаўляе Пружанскі раён на святочных мерапрыемствах у суседніх раёнах вобласці, удзельнічае ў рэспубліканскіх, абласных, раёных мерапрыемствах і конкурсах.

Народная вакальная група «2+2» узнагароджана дыпломам II-й ступені V-га міжнароднага фестываля-конкурса «Новые вершины» (г.Мінск, 2019 г.).

 

Поделиться новостью: