Народнае аматарскае аб’яднанне “Смаляначка”

25 чэрвеня у вёсцы Грушаўка Ляхавіцкага раёна адбылося XXI раённае свята фальклорнага мастацтва “З крыніц спрадвечных”. На свяце прымалі ўдзел фальклорныя дзіцячыя і дарослыя калектывы Брэсцкай вобласці. Народнае аматарскае аб’яднанне “Смаляначка” Навасёлкаўскага СДК (кіраўнік Анатоль Харытановіч) паказала на свяце велікодны абрад “Валачобнікі” і атрымала грамату “За прапаганду і развіццё фальклорнага мастацтва”. Таксама граматай “За прапаганду і развіццё народнай творчасці” была ўзнагароджана загадчыца Навасёлкаўскага СДК і ўдзельніца “Смаляначкі” Таццяна Харытановіч, якая прачытала гледачам гумарыстычную народную байку.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий