Наладжвай бізнес разам з «Teens-фармат»

У мінулыя выхадныя ў дыскатэчнай зале Пружанскага гарадскога Палаца культуры адбылася дзелавая гульня «Бізнес-квэст» для падлеткаў, арганізаваная ўзорным клубам «Teens-фармат». У ёй прынялі ўдзел каманды з сярэдніх школ № 3 і № 5, а таксама гімназіі.

Удзельнікам гульні неабходна было адказаць на пытанні эканамічнай віктарыны, разгадаць крыжаванку, суаднясці назву прадпрыемства нашага горада з прадукцыяй, якую яно выпускае, ці выконваемай паслугай, расшыфраваць эканамічныя тэрміны, падлічыць колькасць грошай на банкаўскім рахунку з рознымі працэнтнымі стаўкамі, распрацаваць лагатып кампаніі па пашыву адзення, пазнаць па фота вядомых у свеце прадпрымальнікаў.

У бізнес-квэсце перамагла каманда сярэдняй школы № 5, другое месца дасталося сярэдняй школе № 3, а трэцяе заняла гімназія.

Пасля інтэлектуальнага мерапрыемства ўдзельнікі каманд і балельшчыкі пабавілі час на дыскатэцы.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий